БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ 2018 ГОДА

 

105 гадоў – Янка Купала “Шляхам жыцця”(1913).

105 гадоў –Якуб Колас “Нёманаў дар”(1913).

95 гадоў – Якуб Колас “Новая зямля” (1923).

90 гадоў – Янка Маўр “Сын вады” (1928).

75 гадоў – Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады” (1943).

70 гадоў – Васіль Вітка “Вавёрчына гора” (1948).

55 гадоў –Алена Васілевіч “Калінавая рукавічка” (1963).

50 гадоў – Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (1968).

 

1155 гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі

 

550 гадоў з часу выдання (1468, люты) Судзебніка Казіміра Ягелончыка – аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права (напісаны на беларускай мове)

 

495 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”

 

465 гадоў назад (1553) брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню

 

455 гадоў назад (1563) у Брэсцкай друкарні надрукавана “Біблія” (“Брэсцкая біблія”, “Радзівілаўская біблія”) – адно з самых поўных тагачасных выданняў “свяшчэннага пісання”

 

450 гадоў з пачатку дзейнасці (1568) Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.)

 

425 гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі

 

415 гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)

 

365 гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга “Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе”

 

180 гадоў з часу выдання (1838) “Губернскіх ведамасцей” у губернскіх гарадах Беларусі (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск)

 

115 гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф. Карскага “Беларусы”

 

110 гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка”

 

100 гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”

 

100 гадоў назад (1918) у Вільні Б.А. Тарашкевічам выдадзена “Беларуская граматыка для школ”

 

СТУДЗЕНЬ

 

4 студзеня- 95 гадоў з дня нараджэння Ваданосава Міколы (Мікалая Міхайлавіча) (1923 – 2006), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

14 студзеня -125 гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі (сапр. Калечыц Канстанцыя Антонаўна) (1893 – 1986), беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

 

16 студзеня- 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Чарняўскага Міколы (Мікалая Мікалаевіча), беларускага паэта і празаіка

 

28 студзеня-75 гадоў з дня нараджэння Пташука Міхаіла Мікалаевіча (1943 – 2002), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі

 

31 студзеня- 90 гадоў з дня нараджэння (1928) Юрчанкі Георгія Фёдаравіча, беларускага паэта-сатырыка, парадыста, мовазнаўца, крытыка

 

ЛЮТЫ

 

4 лютага-210 гадоў з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта (Вікенція Іванавіча) (1808 – 1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, класіка беларускай літаратуры

 

10 лютага -150 гадоў з дня нараджэння Каганца Каруся (сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч) (1868 – 1918), беларускага пісьменніка і мастака

 

10 лютага- 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Тычыны Міхася (Міхаіла Аляксандравіча), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка

 

17 лютага-90 гадоў з дня нараджэння (1928) Дамашэвіча Уладзіміра Максімавіча, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

18 лютага-125 гадоў з дня нараджэння Гарэцкага Максіма Іванавіча (1893 – 1938), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, лексікографа, грамадскага дзеяча

 

19 лютага-110 гадоў з дня нараджэння Шушкевіча Станіслава Пятровіча (1908 – 1991), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

САКАВІК

 

2 сакавіка-100 гадоў з дня нараджэння Бачылы Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) (1918 – 1983), паэта, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Ткачова Міколы (Мікалая Гаўрылавіча) (1918 – 1979), беларускага пісьменніка

 

11 сакавіка-115 гадоў з дня нараджэння Кляшторнага Тодара Тодаравіча (1903 – 1937), беларускага паэта

 

17 сакавіка-120 гадоў з дня нараджэння Харыка Ізі (Ісака Давыдавіча) (1898 – 1937), беларускага паэта

 

18 сакавіка-100 гадоў з дня нараджэння Пранузы Паўлюка (Паўла Кузьміча) (1918 – 2007), беларускага паэта

 

КРАСАВІК

 

5 красавіка-75 гадоў з дня нараджэння (1943) Дуксы Мар’яна Мікалаевіча, беларускага паэта

 

18 красавіка-115 гадоў з дня нараджэння Галавача Платона Раманавіча (1903 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча

 

МАЙ

 

1 мая-75 гадоў з дня нараджэння Крыгі Алеся (сапр. Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч) (1943 – 2009), беларускага пісьменніка

 

6 мая-85 гадоў з дня нараджэння Свіркі Юрася (Юрыя Мікалаевіча) (1933 – 2004), беларускага паэта і перакладчыка

 

9 мая-65 гадоў з часу выхаду (1953) першага нумару часопіса “Маладосць”

 

10 мая-135 гадоў з дня нараджэння Маўра Янкі (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч) (1883 – 1971), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

 

25 мая-80 гадоў з дня нараджэння (1938) Карызны Уладзіміра Іванавіча, беларускага паэта

 

25 мая-75 гадоў з дня нараджэння Федзюковіча Міколы (Мікалая Мікалаевіча) (1943 – 1997), беларускага паэта, перакладчыка

 

31 мая-70 гадоў з дня нараджэння Алексіевіч Святланы Аляксандраўны (1948), савецкая і беларуская пісьменніца, журналістка, сцэнарыст дакументальных фільмаў.  Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года.

 

ЛІПЕНЬ

 

5 ліпеня-80 гадоў з дня нараджэння Машкова Уладзіміра Георгіевіча (1938 – 2000), беларускага пісьменніка

 

26 ліпеня-100 гадоў з дня нараджэння Грамовіча Івана Іванавіча (1918 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

27 ліпеня-120 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Сцяпана Пятровіча (1898 – 1965), беларускага пісьменніка

 

ЖНІВЕНЬ

 

25 жніўня-65 гадоў з дня нараджэння (1953) Арлова Уладзіміра Аляксеевіча, беларускага пісьменніка

 

ВЕРАСЕНЬ

 

8 верасня-80 гадоў з дня нараджэння Грачанікава Анатоля Сямёнавіча (1938 – 1991), беларускага паэта

 

20 верасня-115 гадоў з дня нараджэння Арсенневай Наталлі Аляксееўны (1903 – 1997), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лібрэтыста

 

20 верасня-75 гадоў з дня нараджэння Мацяш Ніны Іосіфаўны (1943 – 2008), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

 

22 верасня-115 гадоў з дня нараджэння Шынклера Хвядоса Сяргеевіча (1903 – 1942), беларускага пісьменніка

 

25 верасня-105 гадоў з дня нараджэння Грахоўскага Сяргея Іванавіча (1913 – 2002), паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

29 верасня-195 гадоў з дня нараджэння Сыракомлі Уладзіслава (сапр. Кандратовіч Людвік Францішак Уладзіслаў) (1823 – 1862), беларускага і польскага паэта

 

КАСТРЫЧНІК

 

6 кастрычніка-110 гадоў з дня нараджэння Мілюця Алеся (Аляксандра Макаравіча) (1908 – 1944), беларускага паэта

 

11 кастрычніка-105 гадоў з дня нараджэння Агняцвет Эдзі (сапр. Каган Эдзі Сямёнаўна) (1913 – 2000), беларускай паэтэсы

 

20 кастрычніка-285 гадоў з дня нараджэння Нарушэвіча Адама Тадэвуша Станіслава (1733 – 1796), гісторыка, паэта, асветніка

 

22 кастрычніка-100 гадоў з дня нараджэння (1918) Бажко Алеся (Аляксандра Цімафеевіча), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

23 кастрычніка-195 гадоў з дня нараджэння Плуга Адама (сапр. Пяткевіч Антон Антонавіч) (1823 – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, журналіста

 

ЛІСТАПАД

 

1 лістапада-85 гадоў з дня нараджэння Адамчыка Вячаслава Уладзіміравіча (1933 – 2001), беларускага пісьменніка

 

8 лістапада-135 гадоў з дня нараджэння Ластоўскага Вацлава Юстынавіча (1883 – 1938), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, этнографа, пісьменніка, філолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі

 

8 лістапада-90 гадоў з дня нараджэння (1928) Ляпёшкіна Уладзіміра Ігнатавіча, беларускага паэта, заслужанага настаўніка Беларусі

 

12 лістапада-195 гадоў з дня нараджэння Шпілеўскага Паўла Міхайлавіча (1823 – 1861), беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка

 

24 лістапада-105 гадоў з дня нараджэння Гарбука Вісарыёна Сцяпанавіча (1913 – 1986), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

26 лістапада-100 гадоў з дня нараджэння Шахаўца Уладзіміра Міхайлавіча (1918 – 1991), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

27 лістапада-115 гадоў з дня нараджэння Пестрака Піліпа Сямёнавіча (1903 – 1978), беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

 

СНЕЖАНЬ

 

4 снежня-75 гадоў з дня нараджэння (1943) Камейшы Казіміра Вікенцьевіча, беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста

 

12 снежня-100 гадоў з дня нараджэння Кірэенкі Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) (1918 – 1988), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

17 снежня-120 гадоў з дня нараджэння Аляксеева Мікалая Іванавіча (1898 – 1985), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

19 снежня-115 гадоў з дня нараджэння Цулукідзе Тамары Рыгораўны (1903 – 1991), беларускай пісьменніцы, крытыка, заслужанай артысткі Грузіі

 

24 снежня-220 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Адама Бернарда (1798 – 1855), польскага паэта беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста

 

24 снежня-105 гадоў з дня нараджэння Кулакоўскага Аляксея Мікалаевіча (1913 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

 

27 снежня-95 гадоў з дня нараджэння Вялюгіна Анатоля Сцяпанавіча (1923 – 1994), паэта, кінасцэнарыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі